Афіцыйны дыстрыб'ютар сродкаў сувязі, лічбавых і шматфункцыянальных прылад

Пра кампанію

«Мы кажам тое, што думаем, і робім тое, што кажам»

Кампанія “Смарт Тэлекам” пачала сваю працу ў 2006 годзе як дыстрыбьютар і сыстэмны інтэгратар прадукцыі тэлекам Panasonic. У наступныя гады кампанія пашырыла сваю дзейнасць за кошт супрацоўніцтва з кампаніямі Philips, Toshiba, MaxCom, GoodRAM, Deppa,Huawei. Акрамя гэтага, кампанія “Смарт Тэлекам” больш за 4 гады з’яўляецца спецыялізаваным дыстрыбутарам мабільных кампьютарных рашэнняў кампаніі Lenovo.

Нам важна забяспечыць легальнасць, бяспеку, надзейнасць абслугоўвання нашых прадуктаў. Таму Смарт Тэлекам прапануе кліентам тавары гарантаванай якасці, якія прайшлі ўсю неабходную сертыфікацыю. Усе нашы прадукты абаронены гарантыяй.

Разумеючы, што навакольны свет не стаіць на месцы, мы бесперапынна ўдасканальваем схемы нашай працы, гібка рэагуем на змены і тэндэнцыі рынку . Вялікую ўвагу кампанія прысвячае персанальнай працы з партнёрамі па пытаньням сэрвісу, лагістыкі і маркетынга.

Нашы менеджары — гэта дынамічная каманда маладых прафесіяналаў, якія сапраўды ведаюць, як рабіць сваю справу.

"Прафесіяналізм, добразычлівасць, аператыўнасць у вырашэнні задач, індывідуальны падыход да кліентаў" - такі стыль працы ўсёй нашай каманды.
Аляксандр Казак, кіраўнік